Галоўная/Прадпрыемствы/«АГАТ-сістэмы кіравання» - кіруючая кампанія холдынгу «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання»

«АГАТ-сістэмы кіравання» - кіруючая кампанія холдынгу «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання»

«АГАТ-сістэмы кіравання» - кіруючая кампанія холдынгу «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання»

Адрес: 220114, Рэспубліка Беларусь, г. Мінск, пр. Незалежнасці, 117.

Телефоны: +375 17 267–44–55 / +375 17 267–24–50

Сайт: https://agat.by/

ААТ «АГАТ-сістэмы кіравання" - кіруючая кампанія холдынгу «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання» вядзе сваю гісторыю ад створанага ў 1969 годзе на базе Мінскага электрамеханічнага завода спецыялізаванага НДІ сродкаў аўтаматызацыі (НДІСА).

У працэсе свайго росту кампанія прайшла ўсе ступені развіцця і прымянення радыёэлектронных сродкаў: ад рэле і лямпаў да сучасных сродкаў мікраэлектронікі, стварыла чатыры пакаленнi сродкаў і сістэм кіравання.

Асноўныя напрамкі дзейнасці:

  • прадукцыя абароннага прызначэння (баявыя геаінфармацыйныя, у тым ліку рабатызаваныя, сістэмы кіравання ўсіх узроўняў кіравання Узброенымі Сіламі);

  • прадукцыя двайнога прызначэння (сістэмы і сродкі энергазабеспячэння, прамысловыя камп’ютары, сістэмы навігацыі і відэаназірання);

  • прадукцыя вытворча-тэхнічнага прызначэння (АСК транспартам, тэхналагічнымі працэсамі аб'ектаў энергетыкі і прамысловых прадпрыемстваў);

  • аўтаматызаваныя інфармацыйныя сістэмы для органаў дзяржаўнага кіравання;

  • прадукцыя і паслугі ў галіне абароны інфармацыі.

Сёння каля 20 дзяржаў маюць на ўзбраенні сучасныя ўзоры прадукцыі ААТ «АГАТ-сістэмы кіравання" - кіруючая кампанія холдынгу «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання».

У кампаніі створаны дзясяткі сучасных мадэлюючых цэнтраў, ўкаранёна аўтаматызаваная сістэма скразнога канструктарска-тэхналагічнага праектавання.

Кампанія мае ўласную вытворчую і выпрабавальную базу з сучасным тэхналагічным абсталяваннем, што забяспечвае выраб даследчых узораў вырабаў і серыйнай прадукцыі.

Сістэма менеджменту якасці сертыфікавана на адпаведнасць патрабаванням СТБ ISO 9001-2009.

Кампанія мае права на ажыццяўленне знешнегандлёвай дзейнасці ў дачыненні да спецыфічных тавараў (работ, паслуг), а таксама іншыя ліцэнзіі і сертыфікаты, патэнты і пасведчанні Рэспублікі Беларусь, Расійскай Федэрацыі і Еўразійскай патэнтнай арганізацыі,якiя дзейнiчаюць.

Возврат к списку

Афіцыйны сайт Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь www.president.gov.by Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь www.government.by Партал інфармацыйнай падтрымкі экспарту www.export.by Нацыянальны прававы партал Рэспублікі Беларусь www.pravo.by Адзіны дзяржаўны рэестр звестак пра банкруцтва www.bankrot.gov.by Ваенны інфармацыйны партал Міністэрства абароны www.mil.by Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь http://gki.gov.by/ru/ Арганізацыя Дамовы аб калектыўнай бяспецы www.odkb-csto.org
  • «Аршанскі авіярамонтны завод» ААТ
  • "Завод дакладнай электрамеханікі" РВУП
  • Белтэх ОПТРОНIКС Прыватнае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства
  • «БСЗТ - новыя тэхналогіі» ТАА
  • Навукова-вытворчае таварыства з абмежаванай адказнасцю «АКБ ТСП»
  • «ВОЛАТAЎТА» ААТ
  • «Мінскі завод колавых цягачоў» ААТ
  • «Тэхніка сувязі» ААТ
  • «КБ Радар» - кіруючая кампанія холдынгу «Сістэмы радыёлакацыі» ААТ
  • «Пеленг» ААТ
  • «Навукова-даследчы інстытут электронных вылічальных машын" ААТ
  • «Мінскі навукова-даследчы прыборабудаўнічы інстытут» ААТ
  • «Мінскі НДІ радыёматэрыялаў» ААТ
  • «Гомельскае канструктарскае бюро «ЛУЧ» ААТ
  • «Канструктарскае бюро "Дысплей"» ААТ
  • «Белзнешпрамсэрвіс» ДЗУП
  • «Белтэхэкспарт» ЗАТ
  • «Белспецзнештэхніка» ДЗУП
  • «Алевкурп» ААТ
  • «Агат - электрамеханічны завод» ААТ
  • «АГАТ-СІСТЭМ» ААТ
  • «АГАТ-сістэмы кіравання» - кіруючая кампанія холдынгу «Геаінфармацыйныя сістэмы кіравання»
  • «558 Авіяцыйны рамонтны завод» ААТ
  • "2566 завод па рамонце радыёэлектроннага ўзбраення" ААТ
  • «140 рамонтны завод» ААТ